зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду бронзавага веку

Стаянка перыяду бронзавага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000184

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Кашэўнікі, паміж заходняй ускраінай вёскі і чыгункай

Датаванне

ІХ - ІІ тыс. да н. э

Апісанне

Стаянка Кашэўнікі-1 знаходзіцца на высокай левабярэжнай тэрасе р. Нёман, на поўдзень ад русла ракі, паміж заходняй ускраінай вёскі Кашэўнікі, чыгункай і чыгуначным мастом. Займае практычна роўную пляцоўку верхняй тэрасы і частку яе схіла. Дакладныя памеры з-за задзірванаванасці і наяўнасці з заходняга і ўсходняга бакоў кустарнікаў не  ўстаноўлены.

Стаянка была выяўлена ў 1999 г. В.С. Абухоўскім і ВЛ. Лакізам. Былі сабраны крамянёвыя вырабы, у тым ліку рэтушаваныя адшчэпы і крамянёвая сякерка. Тэхніка-тэхналагічны аналіз атрыманай калекцыі артэфактаў, яе лакалізацыя на верхняй тэрасе Нёмана дазваляюць папярэдне датаваць стаянку  Кашэўнікі-1 каменным і бронзавым вякамі (ІХ-ІІ тыс. да н.э.).

У 2011 г. В.Л. Лакіза абследаваў сучасны стан помніка.

Старонка