Шыфр
513В000413
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Адкрыў стаянку бронзавага веку каля вёскі Згода ў 1930 годзе А. А. Рынейскі ў час археалагічных разведак на рацэ Пціч.
З 1970 па 2000 гады стаянку і выяўленае на ёй селішча неаднаразова даследаваў і вывучаў В. Ф. Капыцін. У 2009 і 2010 гадах помнік вывучала М. І. Ткачова. У 2009 годзе на краю тэрасы на плошчы 200х200 метраў, занятай маладой лесапасадкай, быў сабраны шматлікі керамічны матэрыял (168 фрагментаў). Сярод іх 88 адзінак керамікі ΧI-ΧIII стагоддзяў, 68 адзінак — ΧVI стагоддзя, 11 адзінак — ΧVII-ΧVIII стагоддзяў (вызначэнне І. У. Ганецкай). Знойдзены таксама адзін фрагмент ляпнога сасуду з прымесам жарствы ў цесце і вылучаным рабром. Па думцы М. І. Лашанкова, ён можа быць звязаны са старажытнасцямі культуры штрыхаванай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён