Шыфр
513В000423
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
п.п. ІІ тыс. - VІІ ст. да н.э.
Стаянка перыяду бронзавага веку знаходзіцца на пясчаных узгорках на паўднёвы захад ад заходняга ўскрайку в. Поблін, паміж вясковымі могілкамі і жывёлагадоўчай фермай, у правабярэжжы р. Пціч, на правым беразе ад старога русла р. Пціч. Помнік выяўлены А. Рынейскім у 1930 г. Абследаваў у 1977 i 2000 гг. В.Ф. Капыцін. На дадзены момант на месцы стаянкі расце хваёвы лес.
У 2000 г. В.Ф. Капыціным былі сабраныя крамянёвыя артэфакты (адшчэпы, фрагменты пласцін, канцавыя скрабкі, двайныя рэтушаваныя разцы і інш.) і дробныя фрагменты ляпной керамікі. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён