Шыфр
513В000427
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІІ тыс. да н.э. - ІІ тыс. да н.э.
У 1930 г. у час правядзення маршрутнай разведкі па правым беразе ракі Пціч стаянку эпохі неаліту і бронзы каля вёскі Сіманавічы вынайшаў А. А. Рынейскі. На паўднёвы ўсход ад вёскі, на адлегласці прыкладна 250 м ад яе, на беразе ракі ім знойдзены нуклеус, пяць крамянёвых пласткоў і адшчэпаў, фрагменты ляпнога посуду.
Пытаннямі, звязанымі з існаваннем дадзенай стаянкі займаўся К. М. Палікарповіч (1932 г.), даследаваў яе В. Ф. Капыцін (1977 г.). У перыяд 1987-1999 гг. мясцовасць вывучалася М. І. Лашанковым і Н. М. Дубіцкай у сувязі з правядзеннем раскопак селішча ва ўрочышчы Цямшава Поле. У час суцэльнага археалагічнага абследвання Глускага раёна ў 2000-2001 гг. стаянка ізноў аглядалася В. Ф. Капыціным.