Шыфр
113В000085
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Дружба (Скорбічы), адразу за паўднёвай ускраінай вёскі, на пясчаным узвышшы на краі надпоплаўнай тэрасы левага берага р. Лясная
Датаванне
10–1-е тыс. да н.э., ІV–І стст. да н.э., ХІ–ХІІ стст.
Апісанне
Стаянка фінальнага палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку, бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку, курганны могільнік перыяду ранняга сярэдневечча - размешчана адразу за паўднёвай ускраінай вёскі на пясчаным ўзвышшы на краю надпоплаўнай тэрасы левага берага р. Лясная.
Стаянка была выяўлена ў 1880-х гг. К. Ягмін на паўднёвых ускрайках в. Скорбічы (сёння - в. Дружба) выявіў рэшткі пашкоджаных выдзьмумамі пахаванняў з трупаспаленнем, у якіх знаходзілася шмат абломкаў глінянага посуда, розныя вырабы з бронзы, шкла, косткі, крамянёвыя вырабы (сёння матэрыялы захоўваюцца ў зборах Państwowe Muzeum Archeologiczne w Warszawie). На гэтым жа месцы была знойдзена каменная свідраваная сякера.
У 1958 г. у менш парушаным вудзьмумамі месцы Ю.У. Кухарэнкам былі праведзены раскопкі і выяўлены рэшткі зруйнаванага падклёшавага пахавання.
Падчас раскопак 2013 г. было выяўлена пахаванне жалезнага веку.