Шыфр
413В000194
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Ліхачы, на лясной дарозе ў вёску
Датаванне
Х - VI тыс. да н. э.
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў знаходзіцца амаль на захад ад в. Ліхачы, на паўднёвы захад ад в. Запур’е, на поўдзень ад стаянак “Востраў Запур’еўскі", паміж правабярэжжам р. Кусенка і левабярэжжам р. Пур'я, ва ўрочышчы “Востраў Ліхацкі”. Займае вялікае пясчанае павышэнне пасярод забалочанай правабярэжнай поймы р. Кусенка (утварае своеасаблівы востраў), якое на момант абследавання цалкам парасло лесам. Датуецца помнік перыядам каменнага і бронзавага вякоў: фінальным палеалітам і мезалітам (Х-VI тыс. да н. э.), неалітам і бронзавым векам (V-ІІ тыс. да н. э.).
Першыя помнікі ў ваколіцах в. Ліхачы былі выяўлены ў канцы XIX ст. і першай трэці XX ст. У 30-я гг. XX ст. К. Ядкоўскі, Я. Каханоўскі, Т. Маркевіч сабралі на пясчаных узвышшах ва ўрочышчах “Востраў Запур’еўскі”, “Востраў Ліхацкі" і “Востраў Салацкі" вялікую калекцыю крамянёвых артэфактаў каменнага і бронзавага вякоў, якую ў 1939 г. перадалі ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
У 1997 г. асбледаванні ваколіц в. Ліхачы праводзілі В.С. Абухоўскі і В.Л. Лакіза. Было абследавана і ўрочышча пад назвай “Востраў Ліхацкі". Аднак дакладна лакалізаваць месцы ранейшых збораў крамянёвых вырабаў з-за задзірнаванасці паверхні і засаджанасці мясцовасці лесам аказалася не магчымым.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён