зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000447

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Гнесічы, 200 м ад правага берага р. Нёман

Датаванне

VI тыс. да н.э. - X-XVII стст.

Апісанне

Рэшткі паселішча знаходзяцца на правым беразе Нёмана. Датуецца VІ-ІІ тыс. да н.э., Х-ХVІ стст.

Помнік у 1973 г. адкрыў і абследаваў М.А. Ткачоў. Былі знойдзены крамянёвыя прылады працы і кераміка. Абследавалі В.Л. Лакіза і У.У. Хартановіч. Сярод знаходак маюцца матэрыялы яніславіцкай мезалітычнай культуры, нёманскай неалітычнай культуры, кола культуры шнуравой керамікі, тшцінецкага культурнага кола ранняга перыяду бронзавага веку, таксама ганчарная кераміка эпохі сярэднявечча. 

У 2008 г. стаянку абследаваў Э.М. Зайкоўскі. У 2021 г. абследавалі С.А. Піваварчык і А.Д. Гаршкоў. Былі знойдзены крамянёвыя артэфакты - пласціны, адшчэпы, лускавіны, якія дазваляюць дакладна лакалізаваць стаянку перыяду каменнага і бронзавага вякоў.

Старонка