Шыфр
513В000173
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V – ІІ тыс да н.э.
Апісанне
Селішча -1. За 0,5 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўр. Абідня. Размешчана на мысе вышынёй 2-4 м, утвораным поймамі р. Дняпра і Адаменкі. Плошча 5-6 га. У 1960-67 гг. абследаваў Л.Д. Побаль. Выяўлена 29 паўзямлянак, рэшткі наземных слупавых жытлаў. Агнішчы знаходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыбінёй 0,2 м і дыяметрам 0,75 м.