Шыфр
513В000188
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца на правым беразе р. Тошчыца (50 м). У 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца, па абодва бакі лясной сцяжынкі, якая праходзіць па правым беразе ракі з вёскі ва ўрочышча Крупленшчына, у лесе.
Помнік уяўляе сабой два насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,4–0,5 м, дыяметрам 7 і 12 м, задзірнаваны, паросшы дрэвамі. Курган № 1 пашкоджаны скарбашукальніцкай ямай.
Помнік адкрыў і абследаваў у 1993 г. В. Ф. Капыцін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён