Шыфр
513В000239
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V–ІІІ тыс. да н.э.
Стаянка неаліту на першай надпоймавай тэрасе левага берага р. Лахва, у 0,7 км на поўнач ад моста, у 0,4 км на паўночны ўсход ад вусця безназоўнага ручая (левы прыток р. Лахва).
На пясчаным агаленні, якое падвяргаецца ветравой эрозіі, знойдзены чарашковы наканечнік стралы, пласціны, адшчэпы, фрагменты керамікі з адбіткамі грэбеня.
Помнік адкрыў і абследаваў у 1993 г. В. Ф. Капыцін, у 2015 – Р.Д.Галынскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён