Шыфр
613В000617
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
3-e тыс. да н.э.
Стаянка размешчана на ўскраіне вёскі на краі ніжэйшай правабярэжнай тэрасы Нёмана, ніжэй па цячэнню ад высокага агалення “Жоўтага берага”. Ад агалення помнік абмежаваны невялікім ярком. Большая частка стаянкі размыта ракой. Захавалася стаянка ў даўжыню да 100 м, шырынёй да 30 м.
Помнік выявіў і абследаваў у 1976 г. М.М. Чарняўскі. Знойдзены расшчэпленыя крамяні, кераміка, якая адносіцца да ранняга (дубічайскага) перыяду нёманскай культуры.
На помніку ўсталявана ахоўная дошка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён