Шыфр
413В000161
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Гожа, на правым беразе р. Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р.Нёман, на левым беразе р.Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р. Нёман
Датаванне
Х - VIII тыс. да н. э.
Стаянка перыяду каменнага веку, селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку, селішча перыяду сярэднявечча-2 займае пляцоўку высокай тэрасы Нёмана і ніжэйшай правабярэжнай тэрасы р. Гажанка, краямі якіх помнік і абмежаваны.
Выявіў у канцы ХІХ ст. З. Глогер, абследавалі ў пачатку ХХ ст. Ю. Ядкоўскі, у 1976 г. М. М. Чарняўскі. Культурны пласт захаваўся на самым краі тэрасы. Знойдзены наканечнікі стрэл, скрабкі.
Селішча абследавалі ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, у 1973-75 гг. Я. Г. Звяруга. Былі знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі з лінейным арнаментам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён