зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000679

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

7 - 5 тыс. да н.э.

Апісанне

Познамезалітычная стаянка знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, за 200 м ад Дняпра, уздоўж берага. Датуецца VІІ-V тыс. да н.э. Адносіцца да днепра-дзяснінскай культуры.

Стаянку выявіў у 1977 г. і даследаваў у 1978-1983 гг. У.П. Ксяндзоў. Была ўскрыта частка мезалітычнага гаспадарча-бытавога комплексу (рэшткі агнішчаў, паглыбленнага ў зямлю прамавугольнага жытла, ямы закругленай і авальнай  формы). Знойдзена каля 7 тыс. прылад, вырабленых з крэйдавага крэменю шэрага колеру, кварцыту: сіметрычныя і асіметрычныя тонкавыя постсвідэрскія наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, сярэдзінныя, бакавыя і вуглавыя разцы, праколкі, скоблі, свердлы, укладышы, сякеры і інш.

Старонка