зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду мезаліту

Стаянка перыяду мезаліту

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000127

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

10 тыс. гадоў таму

Апісанне

Стаянка перыяду мезаліту знаходзіцца на правым беразе р. Брожка, на ўсход ад в. Пятровічы, на  невялікам узвышшы сярод поймы, ва ўрочышчы Гарадок, у лесе. Датуецца 10-6 тыс. гадоў таму.

Узвышша, на якім знаходзілася гарадзішча - астанец першай надпоплаўнай тэрасы ракі Брожка, на  якім у эпоху мезаліту размяшчалася стаянка першабытнага чалавека. Праз некалькі тысячагоддзяў у раннім жалезным веку на астанцы тэрасы, было збудавана ўмацаванае паселішча (гарадзішча), што  прывяло да разбурэння культурнага пласта стаянкі. Частка прылад трапіла з пяском у вал гарадзішча, астатнія змяшаліся з матэрыяламі ранняга жалезнага веку.

Упершыню знаходкі мезалітычнага часу з наваколіц в. Пятровічы былі выяўлены у 1987 г. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам М.І. Лашанкова. Раскопкі працягваліся на працягу шасці палявых сезонаў (1987-1988, 1990-1993 гг.), у працэсе якіх быў атрыманы вялікі фактычны матэрыял.

Старонка