Шыфр
513В000255
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
V – ІІ тыс. да н.э.
Стаянка неаліту на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра пры ўпадзенні р.Тошчыца, у 0,4 км на поўнач ад яе вусця, на краю пясчанага кар'ера, у 1,2 км паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца, на мысе.
У шурфе памерам 1x3 м, закладзеным на ўсходнім схіле мыса выяўлены культурны пласт на глыбіні 0,2 – 0,4 м у пяску светла-жоўтага колеру. Знойдзены канцавыя скрабкі з адшчэпаў, разцы, вастрыі, прадукты расшчаплення крэменю, дробныя фрагменты ляпной керамікі з адбіткамі грабеньчатага штампа.
Паўднёвая частка паселішча знішчана кар'ерам (на 1994 г).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён