Шыфр
113В000289
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
10 - 6-е тыс. да н.э.
Стаянка фінальнага палеаліту, мезаліту размешчана на паўночна-ўсходнім беразе возера Бабровіцкае, на марэнным узвышшы, ва ўрочышчы “Востраў”. Акружана з усіх бакоў балотамі. Даўжыня каля 300 м. Частка стаянкі моцна пашкоджана.
Помнік археалогіі выявіў у 1963 г. і даследаваў у 1971 г. У.Ф. Ісаенка. Былі знойдзены рэшткі каля 6 вогнішчаў, абкладзеных камянямі. Вакол іх сабрана вялікая колькасць крамянёвых прылад працы і апрацаваных крамянёў. Датуецца 10-6-м тыс. да н.э.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён