зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду мезаліту

Апісанне

Стаянка эпохі мезаліту на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра і левага берага р. Белалічка, на мысе, у 0,2 км на поўнач ад в. Тайманава.

У працэсе раскопак селішча ранняга жалезнага веку была сабрана выразная калекцыя крамянёвага інвентара мезалітычнага часу. Яна ўключае наканечнікі стрэл свідэрскага тыпу, канцавыя скрабкі, рэтушаваныя і зробленыя на зломе нарыхтоўкі разцы, праколкі, вырабы з выемкай, рэтушоры. Калекцыя ўключае таксама прадукты расшчаплення крэменю: нуклеўсы, пласціны, адшчэпы і дробныя аскепкі.