Шыфр
313В000539
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в. Белая Сарока, с/с Даўлядоўскі, 1,2 км на паўночны захад ад былой в. Белая Сарока на тэрасе правага берага р. Прыпяць па двух баках паўднёвай часткі дамбы
Датаванне
IX тыс. да н.э. - ІІ тыс. да н.э.
Апісанне
Участак тэрасы абмежаваны з трох бакоў балотамі, з чацвёртага - старыцай ракі Прыпяць. Памеры паселішча 200х80 м. Адкрыў у 1962 і даследаваў у 1972 г. У.Ф. Ісаенка. Знойдзена 27 пласцінак з прытупленым рэтушшу краем, 600 апрацаваных крамянёў, 123 крамянёвыя прылады працы і зброя, рэшткі вогнішчаў. 9 - 2-е тысячагоддзі да н.э.