Шыфр
313В000220
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
3-2 тыс. да н. э .
Стаянка перыяду мезаліту, бронзавага веку знаходзіцца на дзюнах правага берага р. Іпуць, ва ўрочышчы Селішча. Датуецца VI-II тыс. да н.э. Адносіцца да верхнедняпроўскай культуры (неаліт), сярэднедняпроўскай і сосніцкай (бронзавы век).
Стаянку выявіў у 1890 г. М.Ф. Беляшэўскі. Абследавалі ў 1924 г. К.М. Палікарповіч, А.В. Кротаў, у 1957-1958 гг. І.І. Арцёменка, у 1962-1963 гг. І.В. Гаўрылава, у 1976 г. А.Г. Калечыц, у 2012. А.А. Макушнікаў.
падчас даследаванняў былі знойдзены рэшткі агнішчаў, ляпная кераміка з грабеньчатым, лапчастым, ямачным шнуравым і лінейным арнаментамі. Сярод крамянёвага інвентару - ромбападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, скрэблы, сякерападобныя прылады інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён