Шыфр
112В000088
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Заказанка, 0,6 км на паўднёвы захад ад прыпынку Заказанка, 0,75 км на паўночны захад ад чыгуначнага маста праз р. Спанаўка; помнік размяшчаецца на высокім пагорку (урочышча Гарадзішча) на правабярэжным поплаве р. Заходні Буг
Датаванне
8 - 1-е тысячагоддзі да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку каля в. Заказанка знаходзіцца на пясчаным узвышшы вышынёй да 2 м, працягласць стаянкi больш за 100 м, дата ўзнікнення - 8 - 1-е тысячагоддзі да н.э. Паверхня парасла дрэвамі.
Стаянку выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна. У 2014 г. абследаваў А.Ю. Ткачоў.