Шыфр
313В000523
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
9-е тыс. да н.э. - 2-е тыс. н.э.
Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Загорыны, на першай надпоплаўнай тэрасе ракі Прыпяць і на схіле аднаго з марэнных узвышшаў Мазырскай грады, у лесе. Даўжыня ўздоўж берага 450 м, шырыня 100 м. Знаходкі сустракаюцца на лясной дарозе і агаленнях культурнага пласта.
Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку каля в. Загорыны ў старажытнасці з’яўлялася месцам спачатку часовага, а затым сталага пражывання людзей ад эпохі мезаліту да бронзавага веку. У выніку гэтых працэсаў на помніку ўтварыўся культурны пласт. Стаянка Загорыны павінна ахоўвацца цалкам, згодна з вызначанай тэрыторыяй.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён