Шыфр
113В000105
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Прылукі, на правым беразе р. Заходні Буг, на поўдзень ад вёскі, на паўночна-заходняй частцы вялікага пясчанага ўзвышша, 0,8 км на захад ад чыгуначнага прыпынку Прылукі, 0,65 км на паўночны захад ад вясковых могілак, 1,4 км на паўднёвы захад ад вясковай царквы
Датаванне
8 - 2-е тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку размешчана каля в. Прылукі, на правым беразе р. Заходні Буг, на пясчаных пагорках. Працягласць стаянкi каля 300 м. Плошча ўзвышша парасла дрэвамі. Помнік выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.
Выявіў і даследаваў помнік археалогіі у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, у 1958 г. абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна. У 2014 г. абследаваў і больш дакладна лакалізаваў стаянку А.Ю. Ткачоў.