зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000247

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сярэдзіна 4-га тысячагоддзя да н.э.

Апісанне

Стаянка перыяду неаліту знаходзіцца па берагах р. Цна, на поўнач ад моста, каля аўтамабільнай дарогі Плешчаніцы-Зембін. Датуецца сярэдзінай 4-га тысячагоддзя да н.э. У старажытнасці паселішча размяшчалася на невялікім выступе карэннага берага возера каля вытоку з яго ракі, цяпер гэта асушаны тарфянік. 

Помнік археалогіі выявіў у 1966 г. С. Шубара, даследаваў у 1966, 1967, 1988 М. М. Чарняўскі.

У культурным пласце знойдзены рэшткі драўляных жардзяных канструкцый, крамянёвыя і касцяныя прылады працы, скрабкі, разцы, касцяныя верацёнападобныя наканечнікі стрэл, абломкі ляпных вострадонных гаршчкоў, матыкі. Пры выпрастанні рэчышча Цны знойдзены абломак чоўна-даўбёнкі. Асноўная частка знаходак адносіцца да ранняга неаліту (сяр. 4 ст. да н. э). На ўсходнім краі стаянкі трапляюцца матэрыялы сосніцкай культуры бронзавага веку. 

Старонка