зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду неаліту

Шыфр

613В000614

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Кругліца, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Нёман, у лесе, урочышча Лысая Гара(квартал 67, выдзел 22)

Датаванне

3-e тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка перыяду неаліту в. Кругліца  знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі на правым беразе р. Нёман, ў лесе, ва ўрочышчы Лысая Гара.

Помнік выявіў Л.Д. Побаль, даследаваў у 1962, 1964, 1965 гг. М.М. Чарняўскі. Знойдзены каменныя сякеры, крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, праколкі, абломкі танкасценных гаршкоў, упрыгожаных накольчатым і грабенчатым арнаментам. Знаходкі адносяцца да ранняга, сярэдняга і позняга неаліту. Знаходкі са стаянкі паслужылі падставай для вылучэння сярэдняга (лысагорскага) этапу нёманскай культуры. 

На помніку ўсталявана ахоўная дошка.