Шыфр
113В000090
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Збунін, 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, 1,3 км на паўночны захад ад чыгуначнага прыпынку Збунін, 0,5 км на паўночны захад ад могілак каля в. Ольха, на правым беразе р. Заходні Буг
Датаванне
3-е тыс. да н.э. - 2-е тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку каля в. Збунін мае працягласць каля 300 м і размяшчаецца на невялікай дзюне, паверхня якой парасла травой. Культурны слой стаянкі часткова выходзiць на паверхню.
Помнік археалогіі перыяду неаліту, бронзавага веку ўпершыню выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка, потым, у 1985 г. - Т.М. Каробушкіна. У 2014 г. абследаванне стаянкі правёў А.Ю. Ткачоў.