Шыфр
113В000114
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, аграгарадок Страдзеч, на правым беразе р. Заходні Буг, на пясчаным пагорку (урочышча Субоцін), 0,9 км на поўнач ад чыгуначнага пераезда і прыпынку Страдзеч, 1 км на паўдневы захад ад чыгуначнага маста праз р. Спанаўка
Датаванне
5 - 2-е тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку размешчана на пясчаным узвышшы на поўнач ад в. Страдзеч, на правым беразе р. Заходні Буг на пясчаным пагорку (ур. Субоцін). Датуецца 5 - 2-е тыс. да н.э.
Пагорак, на якім месціцца помнік, парос лесам. Заходняя яго частка вольная ад дрэў, на паўднёвай ускраіне размешчана пасека, на ўсходняй маюцца невялікія пясчаныя раздувы.
Помнік выявіў і даследаваў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, у 1958 г. абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна.
У 2014 г. А.Ю. Ткачовым былі праведзены палявыя працы па даследаванню помніка археалогіі, у выніку якіх стаянка перыяду неаліта была лакалізавана больш дакладна.