Шыфр
113В000563
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Камень, в. Камень, 2 км на паўднёвы ўсход, каля гары Шаламіцкага, урочышча Ратне
Датаванне
5-2 тыс. да н. э.
Апісанне
Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку Камень-2 знаходзіцца праз 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Камень. Яна размешчана на астанцы першай надпоплаўнай тэрасы левага берага р. Бобрык, ва ўрочышчы Ратне (Іл. 1). Уступ тэрасы да 2 м узвышаецца над межаным узроўнем вады ў рацэ. Паверхня паступова падымаецца да 3 м і перакрываецца праз 150 м на паўночным ўсходзе пясчанымі пагоркамі вышынёй да 5-7 м. Ад узвышшаў усходняя частка паселішча аддзелена вузкай поплаўнай лагчынай. Археалагічны матэрыял выяўляўся на плошчы каля 200 х 60 м. Магутнасць культурнага пласта дасягала 0,6 м, а на асобных участках – 0,8 м. Культурны пласт помніка месцамі разбураны ворывам на глыбіню да 0,2 м.