зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку

Шыфр

113В000564

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Камень, на заходняй ускраіне, па берагах пратокі Вісліца і воз. Пагосцкае каля р. Бобрык

Датаванне

3 - 2 тыс. да н.э.

Апісанне

Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку Камень-8 размешчана на заходняй ускраіне в. Камень каля р. Бобрык. Даўжыня стаянкі - да 150 м.

Помнік выявіў у ліпені 1977 г. У.Ф. Ісаенка. Раскопкі праводзіліся ў 1977-1978 гг.

Падчас раскопак былі знойдзены рэшткі вогнішчаў, косці жывёл, вырабы з косткі і рогу, крамянёвыя артэфакты, шліфаваныя пліткі і фрагменты пасудзін эпохі неаліту і бронзавага веку, іглападобныя наканечнікі дроцікаў, рыбалоўныя кручкі, сякеры, нажы з расшчэпленых іклаў дзіка, унікальны сэрцападобны амулет, праколкі, кінжалы і інш., некалькі вырабаў з медзі і бронзы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.