Шыфр
513В000421
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. VI тыс. - п. п. II тыс. да н.э.
Стаянка перыяду неаліту і бронзавага веку размешчана на пясчаных узгорках на захад ад в. Падлужжа, у напрамку в. Рылавічы (Розлевічы), на правым беразе р. Пціч, ва ўрочышчы Кароўшчына.
Помнік выяўлены А. Рынейскім у 1930 г. Абследавалі ў 1977 і 2000 гг. В.Ф. Капыцін, у 1986 г. Крывальцэвіч, у 1987 г. Н.Н. Дубіцкая і М.І. Лашанкоў. Сярод матэрыялу знойдзенага на помніку фрагменты ляпнога посуду, крамянёвыя пласціны і адшчэпы. Па інфармацыі, прадстаўленнай М.І. Лашанковым, стаянка датуецца каменным (неалітам) і бронзавым вякамі.
У 2000 г. В.Ф. Капыцін на прасёлкавай дарозе і ў абрывістым беразе ракі сабраў крамянёвыя вырабы, кругавую кераміку і нявызначальныя фрагменты ляпной керамікі. Раскопкі не праводзіліся.
У 2019 г. стаянку неаліта і бронзавага века Падлужжа-1 агледзелі М.І. Ткачова і А.Ю. Ткачоў. Стан захавання помніка на дадзены момант з'яўляецца здавальняючым.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён