Шыфр
513В000300
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
12-5 тыс да н.э. - X–XIII стагоддзі
Апісанне
Стаянка каменнага веку і селішча 1 тыс.н. э. і эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р.Баброўкі, пры яе выхадзе ў пойму Дняпра, на мысе, у 1 км на захад ад в.Сялец, на ўскрайку лесу.
На развяваемых пясках сабрана калекцыя крамянёвага інвентара (канцавыя скрабкі) і фрагменты грубаляпной керамікі (гладкасценнай). Сустракаюцца фрагменты ганчарнай керамікі, у тым ліку венцы з патоўшчаным краем і падоўжанай лагчынкай па версе, якія існавалі ў канцы XI–XIII стст.