Шыфр
513В000123
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
5-е тысячагоддзе да н.э. - 2-е тысячагоддзе да н.э.
Апісанне
Стаянка і паселішча каля в. Продзвіна - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам каменнага веку і ранняга сярэднявечча ў перыяд паміж 5 тыс. да н.э. і XIII стагоддзем н.э.
Стаянка і паселішча каля в. Продзвіна ўяўляе сабой участак першай надпоплаўнай тэрасы правага берага р. Брожка, дзе на плошчы 200x100 канцэнтруюцца матэрыялы каменнага і бронзавага веку, ранняга сярэднявечча.
Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт стаянкі і паселішча. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі стаянак і паселішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў каменным веку і раннем сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў.