Шыфр
513В000141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V тыс. да н.э. - II тыс. да н.э.
Апісанне
Стаянка і селішча каля в. Сяліба - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам каменнага века і сярэднявечча ў перыяд паміж 5 тыс. да н.э. і XVIII стагоддзем н.э.
Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт стаянкі і селішча. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі стаянак і селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў каменным веку і сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў.