зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянка перыяду неаліту і ранняга бронзавага веку

Шыфр

513В000076

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

10 тыс. гадоў таму - 3 тыс. гадоў таму

Апісанне

Стаянка каля в. Баравая - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам каменнага і бронзавага вякоў у перыяд паміж 10-3 тыс. да н.э.

Стаянка каменнага і бронзавага веку размешчана на эолавых дзюнах ва ўрочышчах Востраў і Крамяні, якія знаходдзяцца ў пойме правага берага р. Бярэзіна, у 0,6 км ад рэчышча ракі. Урочышча Востраў знаходзіцца у 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, урочышча Крамяні у 1 км на поўнач ад вёскі, у 0,7 км на поўдзень ад вусця р. Брожка (Продвінка).

Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт стаянкі. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей. 

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі стаянак даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў каменным і бронзавым веку, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў.