Шыфр
113В000553
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Востраў, в. Востраў, 1 км на паўднёвы ўсход, на пясчаным узгорку левага берага р. Стыр
Датаванне
5 - 3-е тыс. да н.э.
Стаянка-3, селішча размешчана праз 0,7 км на ўсход ад в. Востраў, на пясчаным узгорку левага берага р. Стыр. Датуецца эпохай неаліту, бронзавым векам, жалезным векам (5-2-е тыс. да н.э. - 1-я палова I тыс. н.э.).
Выявіў у 1964 г. i даследаваў у 1965, 1975 гг. У.Ф. Ісаенка. У 1964 г. былі зафіксаваны рэшткі двух жытлаў, выяўлены грубаапрацаваныя пікападобныя сякеры, пласціністыя наканечнікі стрэл, скрабкі, мікралітычныя вырабы, абломкі гаршкоў нёманскай культуры эпoxi неаліту, эпохі бронзы, жалезнага веку. Раскопкі не праводзіліся. Стан захаванасці здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён