Шыфр
313В000399
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
4-е - 1-е тыс. н. э.
Стаянка, селішча-3 перыяду неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага веку (паселішча-3 перыяду неаліту - І тыс. н. э.) знаходзіцца на захад ад в. Слабодка, на левым беразе р. Тур'я, на ўсходнім беразе воз. Бернатова, у лесе. З’яўлялася месцам сталага пражывання людзей у эпоху неаліту (І тыс. н.э.). Адносіцца да сярэдняга этапа днепра-данецкай культуры эпохі неаліту. Датуецца ІV-І тыс. н.э.
Стаянку выявілі ў 1929 г. К.М. Палікарпавіч і А.Дз .Каваленя (?). Падчас раскопак былі знойдзены апрацаваныя крамяні, крамянёвыя прылады працы, фрагменты ляпнога посуду.
У 1975 г. абследаваў У. Ф. Ісаенка, былі выяўлены матэрыялы жалезнага веку (зарубінецкая культура). У 2017 г. паселішча агледзела А.Ф. Касюк.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён