Шыфр
113В000566
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Курадава, 0,7 км на паўднёвы захад, на левым беразе р. Прыпяць
Датаванне
5 - 3-е тыс. да н.э., 1-е тыс. н.э.
Апісанне
Стаянка, селішча размешчана праз 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Курадава, на левым беразе р. Прыпяць. Помнік знаходзіцца на краі надпоймавай тэрасы і па яе схіле. Вышыня над узроўнем ракі складае 2,5–3 м, плошча каля 4–4,5 га. У 1981 г. В.С. Вяргей адкрыла і даследавала ў 1982 г. 200 м². Культурны пласт на паўднёвым і паўночным участках незадзернаваны, сярэдзінная частка засаджана соснамі. Культурны пласт магутнасцю 0,4-0,9 м змяшчае розначасовыя, стратыграфічна непадзельныя артэфакты каменнага–бронзавага вякоў (ад эпохі фінальнага палеаліту), а таксама жалезнага веку, ранняга Сярэдневякоўя. Асноўную масу знаходак складаюць абломкі ляпных пасудзін (кераміка мілаградскай, зарубінецкай, пражскай і райкавецкай культур). Сярод знаходак – бронзавы званочак, рыбалоўны кручок, арнаментаваная трапецападобная прывеска, мініяцюрная фібула з суцэльным прыёмнікам і двумя нарэзкамі па спінцы, якая мае аналогіі ў пшэворскіх старажытнасцях I ст. н.э., бубенчык у выглядзе ракавіны кауры, шкляныя, залачоныя пацеркі, фрагменты жалезных нажоў, брытвы, посахападобныя шпількі і інш. На паверхні зрэдку сустракаюцца чалавечыя косці.