Шыфр
113В000583
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Церабень, 0,7 км на паўночны ўсход, на пясчаным узгорку левага берага р. Прыпяць, у лесе
Датаванне
4-1-е тыс. да н.э., - 1-е тыс. н.э.
Апісанне
Стаянка, селішча-2 размешчана праз 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Церабень, на пясчаным узгорку левага берага Прыпяці, у лесе.
У матэрыяльнай культуры селішча тыпалагічна вылучаецца мезалітычны комплекс (наканечнікі стрэл постсвідэрскага тыпу, пласціны, скрабкі на пласцінах, укладышы). Эпоха позняга неаліту і сярэдняй бронзы шырока прадстаўлены вырабамі з крэменю (нажы, скрабкі, стрэлы, разцы, тапары) і фрагментамі арнаментаванага ляпнога посуду. У керамічным комплексе эпохі жалеза вылучаны фрагменты ляпнога посуду мілаградскай і зарубінецкай культур. Да гэтага ж перыяду адносяцца знаходкі гліняных прасліц, адыходаў чорнай і каляровай металургіі, цэлых і фрагментаваных кіяпадобных бронзавых шпілек, пранізак, жалезнай спражкі, зялёнай паставай пацеркі і інш. Выяўлена таксама раннекругавая кераміка эпохі Кіеўскай Русі.