Шыфр
413В000529
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
7 тыс. да н. э. - 5 тыс. да н. э.
Стаянка Ваўчуны-1 знаходзіцца на паўночны ўсход ад маста праз р. Іса на дарозе з в. Ваўчуны ў в. Малышавічы, на высокім левабярэжным беразе р. Іса (правы прыток р. Шчара), часткова засаджаным лесам. Цэнтральная і паўднёвая часткі стаянкі задзірнававаны, засаджаны лесам. Паўночная частка моцна задзірвавана, пакрыта глыбокімі барознамі пад маладыя лесанасаджэнні. З заходняга боку абмежавана цячэннем ракі. Прыкладныя памеры стаянкі да 2 га. Адносіцца да эпохі мезаліту (7-5 тыс. да н.э.).
Стаянка была выяўлена ў 1985 г. І.І. Падгарадзецкім. У 1987 і 1988 гг. яе абследавала Н.В. Шаблюк. Падчас даследаванняў была сабрана прадстаўнічая калекцыя крамянёвых вырабаў, у тым ліку нуклеус, разнастайныя прылады працы, трапецыя, пласцінкі са скошаным рэтушшу канцом. Раскопкі на стаянцы не праводзіліся.