Шыфр
413В000327
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Ярэмічы, на адлегласці 0,8 км на ўсход ад царквы ў в. Ярэмічы, 0,45 км на поўдзень ад усходняй мяжы жывёлагадоўчай фермы, праз 0,5 км на захад ад маста праз р. Уша; на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад царквы, на адлегласці 0,4 км на паўночны ўсход ад маста праз р. Уша, ва ўрочышчы Чарцяжы
Датаванне
6 да н.э. - 2-е т. да н.э.
Стаянка-1 знаходзіцца на ўсход ад царквы ў в. Ярэмічы, у левабярэжжы р. Нёман, на ўчастку поплава паміж в. Ярэмічы і прывусцевай часткі р. Уша, на дзюне ва ўрочышчы Грудкі. Пляцоўка памерам 140х80 м. Адносіцна да нёманскай культуры эпохі неаліту і бронзавага веку, датуецца 2- 4 тыс. да н.э.
Выявіў у 1962 г. і даследаваў у 1965 г. М.М. Чарняўскі. Былі знойдзены крамянёвыя пласціны з рэтушшу, скрабкі, нажы, нуклеусы, рэшткі ляпной керамікі.
Стаянка-2 знаходзіцца на паўночны ўсход ад царквы, ва ўрочышчы Чарцяжы.
Адкрыў і даследаваў у 1973 г. М.М. Чарняўскі. Былі сабраны шматлікі крамянёвы матэрыял і ляпная кераміка. Датуецца 6-2-м тыс. да н.э.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён