зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянкі перыяду каменнага – бронзавага вякоў

Стаянкі перыяду каменнага – бронзавага вякоў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000153

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Баля Сольная, на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, у вёсцы

Датаванне

VI - ІІ тыс. да н. э

Апісанне

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў Баля Сольная-2 знаходзіцца на левым беразе р. Нёман, пры ўпадзенні р. Зарачанка, на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Баля Сольная. Датуецца каменным-бронзавым векам.

Помнік адкрыў Міх. М. Чарняўскі ў 1975 г., у 2011 і 2012 гг. даследаваў В. Л. Лакіза. Падчас разведак у 2012 г. на помніку быў закладзены шурф, у якім быў зафіксаваны культурны пласт. 

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў Баля Сольная-3 знаходзіцца на мысе, утвораным левым берагам р. Нёман і правым берагам р. Зарачанка, на ўскраіне вёскі Баля Сольная. Датуецца фінальным палеалітам, бронзавым векам.

Стаянка была адкрыта Міх. М. Чарняўскім у 1975 г. У 2011 і 2012 г. помнік абследаваўся В. Л. Лакізай. Падчас разведак у 2012 г. на помніку быў закладзены шурф, у якім быў зафіксаваны культурны пласт.

Старонка