зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў

Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000175

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Запур'е

Датаванне

Х - IV тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў знаходзіцца амаль на захад ад вёскі Запур'е, ва ўрочышчы Востраў Запур'еўскі, практычна каля дзяржаўнай мяжы з Літвой. Займае вялікае пясчанае павышэнне пасярод забалочанай правабярэжнай поймы р. Кусенка (утварае своеасаблівы востраў).

Першыя помнікі ў ваколіцах в. Запур'е былі выяўлены ў 30-я гг. XX ст. Ю. Ядкоўскім, які сабраў на  пясчаных узвышшах ва ўрочышчах “Востраў Запур’еўскі", “Востраў Ліхацкі” і “Востраў Салацкі” вялікую калекцыю крамянёвых артэфактаў каменнага і бронзавага вякоў.

У 1997 г. асбледаванні ваколіц в. Запур'е праводзілі В.С. Абухоўскі і В.Л. Лакіза. Было абследавана і ўрочышча пад назвай "Востраў Запур'еўскі". 

У 2011 г. В.Л. Лакіза абследаваў сучасны стан урочышча “Востраў Запур'еўскі".

Старонка