Шыфр
413В000571
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
5 тыс. да н. э. - 1 тыс. да н. э.
Селішча-1 знаходзіцца на поўнач ад вёскі. Абследавалі ў 1963 г. В. Р. Супрун, у 1973-74 г. Л. Д. Побаль. Раскопкі не праводзіліся. Сабрана кераміка ранняга жалезнага веку.
Селішча-2 знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі. Абследавалі ў 1966 г. В.Р. Супрун, у 1970 г. М. М. Чарняўскі, у 1973 г. Л. Д. Побаль. Раскопкі не праводзіліся. На паверхні і ў шурфах знойдзены рэшткі посуду ранняга жалезнага веку і абломкі гаршкоў 6-8 стст., біканічныя прасліцы.
Стаянкі знаходзяцца на поўнач ад вёскі, на левабярэжнай дзюне р. Шчара. Адкрыў у 1965 г., даследаваў у 1966 г. В.Р. Супрун, даследаваў у 1968, 1970 гг. М. М. Чарняўскі. У культурным пласце да 0,8 м знойдзены рэшткі агнішчаў, кераміка і прылады працы нёманскай культуры: абломкі ляпных вастрадонных гаршкоў з прафіляванымі сценкамі, арнаментаваных грабеньчатым, накольчатым, пракрэсленым, штампаваным арнаментамі, крамянёвыя скрабкі, нажы, праколкі. Да бронзавага веку адносяцца абломкі пласкадонных гаршкоў з шнуравым, штампаваным і пракрэсленым арнаментамі, а таксама крамянёвыя прылады, каменныя свідраваныя сякеры. У культурным пласце знойдзены рэшткі пахавання з абрадам трупаспалення (бронзавы век). Былі знойдзены таксама матэрыялы ранняга жалезнага веку (фрагменты керамікі, прасліцы) і ранняга феадалізму (кераміка, жалезныя вырабы).
Стаянка і селішча Русакова (Русакова 2) размяшчаецца праз 0,9-1,0 км на поўнач ад паўночна заходняй ускраіны вёскі Русакова, праз 0,5 км на паўночны захад ад шлюза на апошнім канале ад вёскі, праз 0,04 км на на паўночны ўсход ад берагу сучаснага мелірацыйнага канала, на дзюне (пясчаным узгорку).