Шыфр
613В000622
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
3 тыс. да н.э. - 2-е тыс. да н.э.
Стаянка 1
Знаходзіцца ў левабярэжнай пойме Нёмана, на пясчаным узгорку вышынёй над поймай каля 4 м. З поўначы на поўдзень пляцоўка выцягнута на 90 м, з захаду на ўсход -- 80 м. Раней стаянка разорвалася, цяпер здзірвянелая. Адкрыў і даследаваў у 1975-1976 гг. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены прылады працы і фрагменты керамікі, якія адносяцца да ранняга перыяду нёманскай культуры.
Стаянка 2
Знаходзіцца ў левабярэжнай пойме р. Нёман, на пясчаным узгорку вышынёй 2 м, ва ўр. "У дубах". Адкрыў і даследаваў у 1975-1976 гг. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт 0,6 м. Крамянёвыя прылады -- скрабкі і скоблі, разцы, адшчэпы і пласціны з рэтушшу, загатоўкі для сякер вырабляліся з цёмна-шэрага матэрыялу. Неалітычная кераміка падзяляецца на 3 тыпы: абломкі гаршкоў дубічайскага тыпу, кераміка лысагорскага тыпу, арнаментаваная наколкамі канцом палачкі, прагладжанымі лініямі, насечкамі, адбіткамі грэбеня, гаршкі позненеалітычнага (дабраборскага) тыпу з гарызантальнай заштрыхоўкай, арнаментаваныя "семечкавымі" узорамі і адбіткамі кароткага грэбеня.
Стаянка 3
Знаходзіцца на дзюне правабярэжнай поймы Нёмана. Выцягнута з поўначы на поўдзень больш як на 0,2 км. Адкрыў і даследаваў у 1976 г. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,6 м. Выяўлена шмат ям, брльшасць якіх адносіцца да бронзавага веку.
На помніку ўсталявана ахоўная дошка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён