зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянкі перыяду каменнага веку

Стаянкі перыяду каменнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000150

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Азёры, на ўсходняй ускраіне вёскі, 1 км на ўсход ад вёскі, на захад ад вёскі, 0,8–1 км на поўдзень ад стаянкі 3, на паўднёвы захад ад стаянкі 6, 1 км на поўнач ад вёскі

Датаванне

IX - VIII тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 1) знаходзіцца ў паўднёвай, левабярэжнай часты аг. Азёры, уздоўж заходняга берага воз. Рыбніца. Датуецца перыядам фінальнага палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага часу, эпохай сярэднявякоўя і Новага часу (ІХ-І тыс. гадоў да н.э., XV – XVII стст.).

Помнік выяўлены Л.С. Клейнам у 1957 г. Абследаваўся Ф.Д. Гурэвіч у 1956 г., М.М. Чарняўскім ў 1986 г., В.Л. Лакізай і В.С. Абухоўскім ў 1996 г. і В.Л. Лакізай ў 2011-2012 гг. Падчас паверхневых збораў былі сабраны крамянёвыя артэфакты, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. 

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 2) знаходзіцца на паўночны-ўсход аг. Азёры, на заходнім беразе воз. Рыбніца. Датуецца перыядам фінальнага палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага часу, эпохай сярэднявякоўя і Новага часу (ІХ-І тыс. гадоў да н.э., XV – XVII стст.).

Помнік выявіў у 1972 г. М.М. Чарняўскі, які абследаваў яго ў 1986 і 1994 гг. У 1996 г. вывучаўся В.Л. Лакізай і В.С. Абухоўскім, у 2011-2012 гг. В.Л. Лакізай. Падчас паверхневых збораў былі сабраны крамянёвыя артэфакты, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі.

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 3) знаходзіцца на паўднёвы-ўсход аг. Азёры, на паўночна-заходнім беразе воз. Рыбніца. Датуецца перыядам фінальнага палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага часу, эпохай сярэднявякоўя і Новага часу (ІХ-І тыс. гадоў да н.э., XV – XVII стст.). 

Помнік выявіў у 1972 г. М.М. Чарняўскі. Ён жа яго абследаваў у 1986 і 1994 гг. У 1996 г. вывучаўся В.Л. Лакізай і В.С. Абухоўскім, у 2011-2012 гг. В.Л. Лакізай. Падчас даследаванняў 2012 г. на тэрыторыі помніка была праведзена шурфоўка (3 шурфы), быў выяўлены культурны пласт. Падчас паверхневых збораў былі сабраны крамянёвыя артэфакты, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, а таксама пахаванне. 

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 4) знаходзіцца на паўночны-ўсход ад базы адпачынку “На возеры” аг. Азёры, на паўночна-заходнім беразе воз. Рыбніца. Датуецца перыядам мезаліта-неаліта.

Помнік быў выяўлены ў 1972 г. М.М. Чарняўскім. Ён жа яго абследаваў у 1986 і 1994 гг. У 1996 г. вывучалі В.Л. Лакіза і В.С.Абухоўскі, у 2011-2012 гг. - В.Л. Лакіза. Падчас даследаванняў 2012 г. была праведзена шурфоўка (2 шурфы), быў зафіксаваны культурны пласт. У ім прысутнічалі крамянёвыя вырабы і фрагменты ляпной керамікі. 

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 5) знаходзіцца на паўднёвы-ўсход ад базы адпачынку “На возеры” аг. Азёры, на паўночным беразе воз. Рыбніца. Датуецца каменным-бронзавым вякамі (Х-І тыс. да н.э.).

Помнік быў выяўлены ў 2021 г. Была сабрана калекцыя крамянёвых артэфактаў.

Стаянка перыяду каменнага веку (Азёры 6) знаходзіцца на паўднёвы-ўсход ад базы адпачынку “На возеры” аг. Азёры, на паўночным беразер воз. Рыбніца. Датуецца каменным-бронзавым вякамі (Х-І тыс. да н.э.).

Помнік быў выяўлены ў 2021 г. Была сабрана калекцыя крамянёвых артэфактаў.

Старонка