Шыфр
413В000446
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Васілевічы, с/с Пятрэвіцкі, 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, 0,6 км на паўночны захад ад вёскі, 0,2 км на ўсход ад стаянкі-1
Датаванне
V тыс. да н.э. - II тыс. да н.э.
Стаянка-1. За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на выступе тэрасы, каля заходняга краю старыцы Нёмана. Выявіў і абследаваў у 1975 г. М.М. Чарняўскі. Сабраны крамянёвыя вырабы, рэшткі керамікі эпохі неаліту і бронзавага веку.
Стаянка-2. За 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, на вузкім здзірванелым мысе левабярэжнай тэрасы р. Нёман. Выявіў і абследаваў у 1975 г. М.М. Чарняўскі. Знойдзены рэчы бронзавага веку.
Стаянка-3. За 0,6 км на паўночны захад ад вёскі, на высокай левабярэжнай дзюне р. Нёман. Выявіў і абследаваў у 1976 г. Л.М. Вазнячук. Знойдзены рэчы позняга неаліту і бронзавага веку.
Стаянка-4. Лакалізаваў і абследаваў ў 1975 г. М.М. Чарняўскі. На помніках знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі нёманскай неалітычнай культуры, кола культуры шнуравой керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён