Шыфр
721А000110
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1517 г.
Стыль
Старадрук
Апісанне
Біблія. Кніга Ісуса, Сына Сіраха. – Прага : [Выданне Францыска Скарыны], 05.12.1517. – 1-82 л. ; 4° (20 см).
Тэкст на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Кніга мудрасці Ісуса, сына Сіраха, або Кніга Ісуса Сірахава – адна з кніг Старога Запавету, якая не адносіцца да кананічных. Лічыцца, што кніга была напісана ў 3–2 ст. да н.э. на іўрыце. Аўтарства прыпісваецца Ісусу з Ерусаліма, сыну Сіраха. Асноўным зместам кнігі з'яўляюцца веды аўтара ў прымяненні да розных сітуацый у спалучэнні з вучэннем пра Божую мудрасць. Дадзены асобнік уваходзіць у склад адзінай у краіне калекцыі пражскіх выданняў Ф. Скарыны 1517–1519 гг. Выданне вылучаецца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі.