Шыфр
721А000119
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1600 г.
Стыль
Старадрук
Апісанне
Евангелле (без сігнатур). – [Вільня : друкарня Мамонічаў, 1600]. – 2-9, 1-393 л. ; 2° (30,5 см).
Евангелле – кніга Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, у якой расказваецца пра бажэственную прыроду, вучэнне і зямное жыццё Ісуса Хрыста. Асобнік уключае Евангелле ад Матфея і прадмову Феафілакта, Евангелле ад Марка з прадмовай, Евангелле ад Лукі з прадмовай, Евангелле ад Іаана з прадмовай, саборнік 12 месяцам (верасень-жнівень), а таксама тэкст «сказание како чтутся, Ев[анге]лиа воскр[ес]на и повседневнии». Тэкст кнігі на царкоўнаславянскай мове. Асобнік, надрукаваны ў буйнейшай друкарні Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. –Віленскай друкарні братоў Мамонічаў, вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем.