Шыфр
721А000118
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1600 год
Стыль
Старадрук
Евангелле (без сігнатур). – [Вільня : друкарня Мамонічаў, 1600].– 393 л. ; 2° (31 см).
Евангелле – кніга Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, у якой расказваецца пра бажэственную прыроду, вучэнне і зямное жыццё Ісуса Хрыста. У змесце асобніка: главы Евангеллі ад Матфея, Марка, Лукі, Іаана з прадмовамі, саборнік 12 месяцам; "Сказание како чтутся, Ев[анге]лиа воскр[ес]на и повседневнии".
Тэкст кнігі на царкоўнаславянскай мове. Асобнік, надрукаваны ў буйнейшай друкарні Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. –Віленскай друкарні братоў Мамонічаў, вызначаецца высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён