Шыфр
721А000114
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1576 год
Стыль
Старадрук
Псалтыр. – [Вільня : друк. Пётр Мсціславец, 1576]. – 250 л. ; 2° (26,5 см).
Псалтыр – адна з найбольш старажытных і папулярных кніг Старога Запавету. Асноўны яе змест духоўныя песні – псалмы. Тэкст кнігі на царкоўнаславянскай мове.
Асобнік надрукаваны адным з першых усходнеславянскіх друкароў Пятром Мсціслаўцам. Над афармленнем кнігі працавалі высокага ўзроўню майстры, мастакі, гравёры, творы якіх займаюць ганаровае месца ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. Выданне з’яўляецца ўзорам старажытнай традыцыі агульнаславянскага кірылічнага выдання, а таксама крыніцай для даследавання славянскай кніжнай спадчыны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён