зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Старажытнае паселiшча, пасад, тэрыторыя былога Узгорскага астрога i Узгорскай слабады

Старажытнае паселiшча, пасад, тэрыторыя былога Узгорскага астрога i Узгорскай слабады

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000005

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, тэрыторыя, абмежаваная ўмоўнай лініяй, якая праходзіць на поўначы – ад р. Заходняя Дзвіна па вул. Урыцкага да р. Віцьба, уніз па цячэнні да павароту да Кастрычніцкага моста; на поўдні – ад павароту р. Віцьба па правабярэжжы ўніз па цячэнні да р. Заходняя Дзвіна; на захадзе – ад вусця р. Віцьба па левабярэжжы р. Заходняя Дзвіна ўверх па цячэнні да вул. Урыцкага

Датаванне

кан. X - XVIII стст.

Апісанне

Узгорскі замак размяшчаўся на поўнач ад Верхняга і Ніжняга замкаў, паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Віцьба (на яе правым беразе), займаў частку ўзвышша Узгор’е, а таксама Успенскую (Лысую) rapy. Меў амаль прамавугольную форму. Займаў плошчу каля 10 га. З поўначы быў абмежаваны штучным ровам шырынёй 15-20 м, глыбінёй да 8 м. 

У Х-ХІІІ стст. на тэрыторыі замка існавала неўмацаванае паселішча, якое займала паўднёвую і часткова ўсходнюю ўскраіну Узгор'я. У ХІІІ-XV стст. паселішча паступова пашыралася ў паўночным напрамку, аднак шчыльнай забудовы тут не было. У XІV-XV стст. тут пабудаваны Успенская, Васкрасенская, Увядзенская цэрквы, пазней драўляная ратуша, гасцінны двор, гандлёвыя рады. На мяжы XVІ-XVІІ стст. паўднёвая частка Узгор'я абнесена драўлянымі сценамі і стала называцца "астрог Узгорскі".

Узгорскі замак адыграваў ролю ўмацаванага пасада. Планіровачная структура ўжо ў XVІІ ст. мела завершаны характар. Асноўныя напрамкі вуліц на працягу стагоддзяў мала змяніліся і часткова захаваліся нават да нашага часу.

Археалагічныя раскопкі на замку праводзілі ў 1972 г. Г.В. Штыхаў (пляцоўка перад ратушай); у 1979-82, 1984, 1988-89, 1992-93, 1995 гг. В.М. Ляўко (у паўднёва-заходняй, цэнтральнай частках, на вул. Талстога, у вусці р. Віцьба, на схілах Успенскай гары); у 1994 г. І.М. Цішкін на месцы Уваскрасенскай царквы, у 2001 г. В.М. Ляўко выконвала археалагічны нагляд пры рыцці будаўнічага катлавана пад падмурак Успенскага сабора.

Старонка